be
Ігар Бабкоў

Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Сообщить о появлении
Загрузите файл EPUB или FB2 на Букмейт — и начинайте читать книгу бесплатно. Как загрузить книгу?
  • maryandbooksцитирует2 года назад
    У гэтай частцы сьвету (у тэкстах Клакоцкi называў яе заўсёды Паўночнай Сарматыяй, але ў прыватных гутарках — Вялiкiм Шпiталем) няма нiчога назаўсёды вызначанага: лёгшы спаць балтам, ты прачынаесься славянiнам, выйшаўшы з дому палякам, вяртаесься немцам, з усiх бакоў цябе спрабуюць пераканаць, кiм ты ёсьць i кiм ты быць ня мусiш. Натуральна, што большасьць людзей здаровага клёку ад гэтага гармiдару называе сябе «тутэйшымi».
  • maryandbooksцитирует2 года назад
    Энцыкляпэдыя для героя: радзіма

    Радзіма — Крыўя* (Атлянтыда)
    Узрост: 27 год
    Імя: Францішак
    * 1. Пахаваная на ядлоўцавых пустэчах.
    2. Ціха пульсуе ў крыві.
    3. У восьмым стагодзьдзі апусьцілася на дно гісторыі.
    4. Сёньня існуе як культурны міт.
  • maryandbooksцитирует2 года назад
    Ноч — лепшы час, каб верыць у сьвятло...
  • maryandbooksцитирует2 года назад
    Рэч вось у чым: cogito, якое задае гэтыя пытаньнi, ня мае надзейнае нiцi, каб выбрацца з лябiрынту. Мы можам дэкляраваць умовы магчымасьцi веды, але цi ня будзе гэта адно маленькiм свойскiм лябiрынтам у лябiрынце вялiкiм. Пытаньне ня ў тым, цi дагонiць Ахiл чарапаху, а ў тым, хто мы — Ахiл цi той, хто глядзiць на Ахiла. Ахiл не пытае сябе, цi дагонiць ён чарапаху, ён проста бяжыць. I, магчыма, у iншым кiрунку.
  • maryandbooksцитирует2 года назад
    папяровыя кветкi ў гарлачыку
  • maryandbooksцитирует2 года назад
    Наперадзе было жыцьцё, і яго трэба было неяк пражыць. Лёвэн, потым Парыж, Ангельшчына. Потым усе зьехалi ў Амэрыку. Засталося няшмат. Тады шмат было такiх, як мы: бяздомных, закiнутых у сьвет бадзягаў.
fb2epub
Перетащите файлы сюда, не более 5 за один раз