bookmate game
be
Алена Брава

Каменданцкі час для ластавак

Сообщить о появлении
Загрузите файл EPUB или FB2 на Букмейт — и начинайте читать книгу бесплатно. Как загрузить книгу?
Дэбютная кніга Алены Брава, якая прынесла аўтарцы вядомасць. У аснову аповесці “Каменданцкі час для ластавак” ляглі ўражанні ад жыцця на сацыялістычнай Кубе Фідэля Кастра. Чытача знаёмяць не толькі з экзатычнай краінай, але і з анатоміяй таталітарнага грамадства. Аповесць уганаравана літаратурнымі прэміямі “Гліняны Вялес” (Беларусь), «Silver Bullet» («Сярэбраная куля») выдавецтва «Franc-Tireur USA» (ЗША), перакладзена на рускую, польскую мовы. Твор дапоўнены новымі эпізодамі і адрэдагаваны аўтаркай. У аповесці “Імя Ценю — Святло”, апавяданнях пісьменніца абрала шлях у самыя глыбіні жаночай свядомасці і падсвядомасці, дзе творцу чакаюць сімвалы, архаічныя мадэлі-архетыпы. З глыбокім псіхалагізмам даследуецца прырода жанчыны, пытанні яе ўнутранай свабоды і творчасці. Крытыкі адзначалі незвычайную эмацыйную шчырасць гэтай прозы, пранікнёнасць і паэтычнасць стылю, што забяспечвае незабыўнасць уражання ад знаёмства з кнігай.
Эта книга сейчас недоступна
208 бумажных страниц
Уже прочитали? Что скажете?
👍👎

Цитаты

  • maryandbooksцитирует2 года назад
    Ластаўкі робяць гнёзды не з галінак, як іншыя птушкі, а, лічы, з бруду — з гліны ды зямлі, змяшаных са слінаю, і лепяць іх зноў жа не на дрэвах, а прымацоўваюць куды заўгодна: да балконаў, карнізаў. Яны здольныя нарадзіць і выхаваць патомства практычна ў любых умовах. Вось толькі ў клетцы жыць не могуць…
  • maryandbooksцитирует2 года назад
    Ну, рэклама яна і ёсць рэклама, тут дарэчы будзе прыгадаць адзін анекдот: нейкі жыхар раю папрасіўся ў турыстычнае падарожжа ў пекла. Прыехаў, а навокал — карнавал, спяваюць, танцуюць, а напаўаголеныя абарыгенкі ніколькі не падобныя да нудных векавух, ягоных суседак па Элізіуму. Спадабалася. Вяртаецца, значыць, ён да Бога і просіць: адпусці мяне, маўляў, у пекла на ПМЖ. Не паспеў аформіць дакументы, як чэрці яго пад пахі і — на патэльню. Мужчына той лямантаваць: як так, я ж зусім іншае бачыў! А Гасподзь яму ў адказ: турыстычнае пажарожжа, даражэнькі, гэта адна справа, а эміграцыя — зусім іншая.
  • maryandbooksцитирует2 года назад
    Андрыя пакрывае плечы чорнай карункавай мантыльяй, пэўна, таксама бабулінай. Яе вішнёвыя вочы поўныя слёз. “Ты ведаеш, калі паўночныя амерыканцы нападуць на нас, я памру сеньярытай. Я яшчэ ніколі не была з мужчынам.” Ну, я дык памру ўзаранай глебай, але ад гэтага, далібог, не лягчэй.

На полках

fb2epub
Перетащите файлы сюда, не более 5 за один раз