прадаў Полацак кіеўскаму Ўладзіміру... Ён быў страшны чалавек, гэтае чырвонае сонейка, гэты святы воўк. І не апосталам ён быў роўны, а самому Сатаніілу. Полацкі Рагвалод быў маім гаспадаром, два яго сыны раслі разам са мною, дачка, Рагнеда, была мне, як сястра.