bookmate game
be
Міхаіл Галдзянкоў

Забытая Першая сусветная вайна

Сообщить о появлении
Загрузите файл EPUB или FB2 на Букмейт — и начинайте читать книгу бесплатно. Как загрузить книгу?
  • maryandbooksцитирует2 года назад
    Яшчэ напярэдадні вайны з пункту гледжання закона падлодка, сустрэўшы варожы карабель, павінна была даслаць на борт партыю ваеннаслужачых для дагляду. Калі была ўсталявана наяўнасць забароненага ладунку, судна лічылася прызам. Патрэбна было адвесці яго ў свой порт ці, пры немагчымасці, знішчыць, гарантуючы бяспеку экіпажу.
  • maryandbooksцитирует2 года назад
    Расія з часоў Івана ІІІ, захопліваючы новыя землі, так і не навучылася паважаць сваіх новых грамадзян, як і не навучалася станоўча выкарыстоўваць іх патэнцыял ці хаця б проста вырашыць, што далей рабіць з новадалучанымі землямі. З часоў заваяванняў Івана ІІІ, Івана ІV і Пятра І разам з імі, як правільна заўважыў Міхаіл Велер, маскоўскія цары эксплуатавалі прымітыўную халопскую захопніцкакачэўніцкую (зулускую) філасофію: добра жыць за кошт новадалучаных багатых земляў. Але ці стала жыхарам Масковіі лепей ад заваявання багатай Наўгародскай рэспублікі ці ліквідацыі квітнеючай Пскоўскай рэспублікі? Ці стала лепей жыхарам Расіі пасля далучэння Прыбалтыкі, Фінляндыі і Рэчы Паспалітай, разгрому Чаркесіі і ўсяго Каўказа, заваявання Сібіры? Не, не стала. Наадварот. Яны па-ранейшаму былі галечай, якая знаходзілася, па сутнасці, пад арыштам, гінулі ў змаганіі невядома за што ў далёкіх краях, жывучы пад прыгонам, як цяперашнія вязні, асуджаныя на «хімію».
  • maryandbooksцитирует2 года назад
    І як бы савецкія гісторыкі ні называлі Першую сусветную вайну імперыялістычнай, нават у СССР сарамліва хавалі той факт, што рускае войска акупавала паўднёвае ўзбярэжжа Каспія і Паўночны Іран — землі зусім не славянскія.
fb2epub
Перетащите файлы сюда, не более 5 за один раз