Расія з часоў Івана ІІІ, захопліваючы новыя землі, так і не навучылася паважаць сваіх новых грамадзян, як і не навучалася станоўча выкарыстоўваць іх патэнцыял ці хаця б проста вырашыць, што далей рабіць з новадалучанымі землямі. З часоў заваяванняў Івана ІІІ, Івана ІV і Пятра І разам з імі, як правільна заўважыў Міхаіл Велер, маскоўскія цары эксплуатавалі прымітыўную халопскую захопніцкакачэўніцкую (зулускую) філасофію: добра жыць за кошт новадалучаных багатых земляў. Але ці стала жыхарам Масковіі лепей ад заваявання багатай Наўгародскай рэспублікі ці ліквідацыі квітнеючай Пскоўскай рэспублікі? Ці стала лепей жыхарам Расіі пасля далучэння Прыбалтыкі, Фінляндыі і Рэчы Паспалітай, разгрому Чаркесіі і ўсяго Каўказа, заваявання Сібіры? Не, не стала. Наадварот. Яны па-ранейшаму былі галечай, якая знаходзілася, па сутнасці, пад арыштам, гінулі ў змаганіі невядома за што ў далёкіх краях, жывучы пад прыгонам, як цяперашнія вязні, асуджаныя на «хімію».