Раніцай Лёся ішла па намазаным смугою лесе, торгаючы рукамі, як марыянэтка — каб сагрэцца. Мала хто ведае, думала яна, што марыянэтка — гэта ад імя адной дзяўчынкі, якая жыла вельмі даўно, у зусім іншай краіне, адкуль бліжэй да Брэмэну, чым да лягеру з сонейкам над брамаю. Марыянэтка — гэта такая маленькая Мары-Анэта. Дзяўчынка, да рук якой прывязалі вяровачкі і торгаюць за іх, торгаюць, а яна робіць усё, што скажуць