Знакавы твор беларускай літаратуры — раман Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды» — створаны на матэрыяле ўласнага жыцця пісьменніка. Жыццё Алеся Руневіча, галоўнага героя рамана, амаль поўнасцю паўтарае біяграфію аўтара. Аднак пісьменнік папярэджвае чытача, што гэта — «не аўтабіяграфія, а біяграфія адной душы», і запрашае чытача пазнаёміцца з «адысеяй» юнака з заходнебеларускай вёскі Пасынкі, які вяртаецца з фашысцкага палону дахаты.