Аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі. У цэнтры твора «Суд у Слабадзе» — трагічны лёс падлетка Колькі Лецечкі. Трагічнасць лёсу хлопчыка абумовіла вайна, страшная і жорсткая, ахвярай якой стане і Колька. У час вайны яго, як і некаторых іншых дзяцей, змясцілі ў фашысцкі дзетдом і зрабілі донарам для нямецкіх салдат. Перажыўшы вайну, дзеці рабіліся інвалідамі і заўчасна паміралі.