Адкуль тут прыгнала звязда нешчасліва
Гэтаку брыдоту?» — злосна такі рэчы
Пан кажа дый Мархву хватае за плечы;
Швырне яе далоў з замковай гары;
Кулём паляцела, вось шыю зламала,
У вялікіх муках, бедная, сканала,
У сыру зямельку сышла без пары.
3 таго ж часу гара Паненскай завецца,
Дух Мархвы там часта па начах бадзецца.