Піё ляціць, і стужкі дыму з комінаў Кладуцца, як Бунюэлева лязо на месяц. Белы тынк на дамах зліваецца са снегам. Платы з лазы. Ціха. Румынія, сорак трэці, дыверсанты ідуць па сцяжынцы – вось і ўсё, што ты зможаш прыдумаць, сочачы Піё ў небе.
maryandbooksцитирует2 года назад
Ад канторы Кантора-кантора, злаві крывога Рыгора, лысага Грышку, рудога Мішку. А я роўны-гладкі. Мяне х-й зловіш.
maryandbooksцитирует2 года назад
Калі вы ўжо доўга разам, нешта падае ў тваё цела, каменьчыкамі ў ныркі, і выходзіць доўга і так балюча, што лекарам дазваляюць уводзіць морфій другі раз, а бывае, што і трэці.
І гэта не каханне, не, гэта соль, якую не выплакаў.
maryandbooksцитирует2 года назад
Нараджайся, мой сыне, пакуль мы не сталі, тым, кім хацелі стаць, – галактыкамі ў спіралі.
maryandbooksцитирует2 года назад
Дый нічога, малы, не плач – усё будзе, як мае, добра. Час – гэта кобра, якая жарэ матылькоў, галодная кобра.
maryandbooksцитирует2 года назад
Асцярожна па ім у завулках за хлопчыкам, што мае бурштыначку ў завушніцы, крадзецца нехта ў рытме соўлу і лічыць крокі.
Дзевяноста восем, сем, шэсць – збіваецца…
maryandbooksцитирует2 года назад
Вы ж бачылі не аднойчы, што старыя заўсёды плачуць, гэта таму, што яны ведаюць: міны мусяць разарвацца.
maryandbooksцитирует2 года назад
І помні пра дзяўчатак, трэба ўплятаць нешта сентыментальнае.
Трымаеш яе за руку, зазіраеш ёй у вочы, думаеш, 3,75 за радок, 3,75 за радок.
А Рыжкову 12,20
maryandbooksцитирует2 года назад
я паэт, я на адхадняках, я паказваю вам на зоры, а вы стойце, думайце, хто каму Яўхім.
maryandbooksцитирует2 года назад
Такая неадольная вярэда – ніколі не думаць больш пра жаночыя рыфмы.