be
Караткевіч Уладзімір

Дзікае паляванне караля Стаха

Сообщить о появлении
Загрузите файл EPUB или FB2 на Букмейт — и начинайте читать книгу бесплатно. Как загрузить книгу?
  • Даша Бурвельцитирует2 года назад
    чалавек — гэта тое, чым ён будзе, а не тое, чым ён з’яўляецца зараз

    Не згодная

  • Даша Бурвельцитирует2 года назад
    Галоднаму не даюць хлеба, ягоны хлеб аддаюць салдату, які страляе ў яго за тое, што ён галодны. Дзяржаўная мудрасць
  • tautareiцитирует2 года назад
    I калі да гэтага вечара я быў абыякавы да гэтай заморанай шляхцяначкі, дык пасля яе палкіх слоў зразумеў, што нейкім дзівам з яе атрымаўся сапраўдны чалавек. Гэтаму чалавеку трэба было абавязкова дапамагчы
  • tautareiцитирует2 года назад
    Якія мы былі абыякавыя. Такія самыя двухногія, як мы, елі траву, хоць край наш, шчодры і багаты, лепшы на зямлі, ніколі не прымусіць чалавека памерці ад нястачы ежы. Мы гандлявалі радзімай, прадавалі яе хцівым суседзям, а сяляне любілі яе, сваю мачыху, і... падыхалі ад бясхлеб’я. I хто абвінаваціць іх, калі яны возьмуць вілы і ўваб’юць іх нам у грудзі? Мне здаецца, што нават праз сто год, калі ўсе мы вымрам, калі нашчадкі гэтых няшчасных выпадкова адшукаюць нейкага шляхціца — яны будуць мець поўнае права забіць яго. Зямля не для нас.
  • tautareiцитирует2 года назад
    I той самы не зразумелы для мяне выраз на твары, які так псаваў яе аблічча. Толькі тут я зразумеў яго. Гэта быў жах, застарэлы, цёмны жах. Не той жах, які прымушае на хвіліну ўстаць дыбарам валасы, а жах, які настойваецца гадамі, які становіцца нарэшце звыклым станам для арганізма, ад якога не пазбаўляюцца нават у сне. Нябога была б, можа, і нядрэнная сабою, каб не гэты ўстойлівы, цёмны жах
  • tautareiцитирует2 года назад
    Напрыклад, вядомы прывід палаца Любамірскіх у Дуброўне выявіўся нарэшце сасудам з ртуццю і залатымі манетамі, які невядомы жартаўнік год за сто да адкрыцця таямніцы замураваў у комін якраз у тым месцы, дзе ён выходзіў на сонечны прыпёк. Варта было начному холаду пачаць змяняцца на дзённую спякоту, як амаль ва ўсіх пакоях другога паверха пачынаўся дзікі лямант і шоргат.
  • tautareiцитирует2 года назад
    Вось гэтага ў чырвоным плашчы жыўцом адпелі ў царкве, вось гэтая жанчына з непрыемным тварам, наша дальняя сваячка, Дастаеўская (між іншым, адзін з продкаў славутага пісьменніка) забіла мужа і ледзь не знішчыла пасерба, яе асудзілі да страты. Што зробіш, нашчадкам за ўсё трэба плаціць, і на мне род Яноўскіх згіне
  • tautareiцитирует2 года назад
    Калі я з’явіўся надвячоркам дадому з пачынка, я быў так намучаны гэтым змрочным месцам, што ледзь узяў сябе ў рукі. Мне пачынала здавацца, што гэта назаўсёды, гэтыя бурыя раўніны, дрыгва, напаўжывыя ад трасцы людзі, выміраючы ад старасці парк — уся гэта безнадзейная і ўсё ж родная зямля, над якою ўдзень хмары, а ўначы свеціць воўчае сонца або лье бясконцая зліва
  • Даша Бурвельцитирует2 года назад
    Няшчасная Беларусь! Добры, памяркоўны, рамантычны народ у руках такой поскудзі. I пакуль гэты народ будзе дурнем, так будзе заўсёды. Аддае чужынцам лепшых сваіх сыноў, лепшых паэтаў, дзетак сваіх наракае чужынцамі, прарокаў сваіх, быццам вельмі багаты. Аддае сваіх герояў на прэнг, а сам сядзіць у клетцы над міскай з бульбай ды бручкай і лыпае вачамі. Дорага б я даў таму чалавеку, які скіне нарэшце з шыі народнай усіх гэтых гнілых шляхцюкоў, тупых Homo Novus, пыхатых выскачак, прадажных журналістаў і зробіць яго гаспадаром уласнага лесу. У сю кроў аддаў бы.
  • Даша Бурвельцитирует2 года назад
    Гледзячы на яго твар, я разумеў, чаму баяцца ўладу маючыя такіх вось стройных, чыстых і сумленных юнакоў. У іх, вядома, шырокія вочы, дзіцячая усмешка, юнацкія слабыя рукі, шыя ганарлівая і стройная, белая, як мармуровая, як быццам назнарок створана для сякеры ката, але ў іх яшчэ і непрыміручасць, сумленне да канца, нават у дробязях, няўменне лічыцца з перавагаю чужой грубай сілы і фанатычная вернасць праўдзе. У жыцці яны нявопытныя, даверлівыя дзеці да сівых валос, у служэнні праўдзе — горкія, іранічныя, адданыя да канца, мудрыя і нязломныя. А дрэнь баіцца такіх нават тады, калі яны яшчэ не пачыналі дзейнічаць, і, кіруючыся інстынктам, уласцівым погані, цкуе іх заўсёды. Дрэнь ведае, што яны — самая найвялікшая небяспека для яе існавання.
fb2epub
Перетащите файлы сюда, не более 5 за один раз