Збіраюцца грамадою
Людзі з цэлага сяла; Гаспадары, маладзіцы,
Хлопцы, красныя дзявіцы —
Уся дружынка весяла!
Касцёр галля налажылі,
Атопкамі падпалілі,
Ярка полымя блішчыць;
Нясподаль дрэўца зялёна,
На мураўца пасажона,
У карагод дзевак маніць.
Гаспадарны маладзіцы
Прыняслі стол із святліцы,
Меж дзераўцам і агнём
Паставілі дый абмылі,
Абрусом белым накрылі,
Ядой занялі кругом.
Хімка кладзе хвунцік сала,
Наста каўбасу прымчала,
А Куліна свой запас