А большасьці з малых падзей сапраўды ніхто не заўважыў — бо вядома: каб на нейкую падзею зьвярнулі ўвагу, каб яна засталася ў памяці, трэба, каб яе галоўным героем быў мужчына, каб усё круцілася вакол мужчыны, каб мужчына быў яе рухавіком, прычынай або наступствам. Каб ён прынамсі валяўся пад нагамі, самы захудалы, самы нікчэмны, але валяўся — мужчыны ўсяму надаюць сэнс.