Ага, так я і паверыў. Убачылі дыплом журналіста і спужаліся.
Poliniamцитирует2 года назад
Дворнік Купалаўскага тэатра зарабляе два мільёны. Дворнік Галоўпаштамта — два з паловай. Дворнік камерцыйнай установы — тры. Дворнік гандлёвага цэнтра «Карона» — чатыры. Чым болей для душы, тым меней для кішэні.
Poliniamцитирует2 года назад
Потым шпацыраваў па Мінску і глядзеў, як у цемры цалуюцца неадзінокія людзі.
Poliniamцитирует2 года назад
Цікаўлюся ў бабы Гашы: — Тапаром будзе тапарэм? — Тапаром будзе сякерай.
Poliniamцитирует2 года назад
Адна з адметнасцяў барусканскай гаворкі — канчатак «ом» заўсёды пераходзіць у «эм». Напрыклад, не малаком, а малакэм.
LGцитирует2 года назад
На свята баба апранаецца ў касцюм клумбы. Тут няма культу цела — ёсць культ пейзажных замалёвак.
LGцитирует2 года назад
— Ты картоплю пасадзіла? — Пасадзіла, няўжо ж не пасадзіла!
LGцитирует2 года назад
ў якасці памяці пра людзей, якіх ніколі не бачыў, але з якіх я пайшоў. Або зрабіць адну лыжку «сваёй» — і так працягнуць гэтую сямейную гісторыю, якая пачалася ў 1920 годзе падчас польска-савецкай вайны.
LGцитирует2 года назад
Як гэты хлопец можа быць мною? Чаму я не помню, як гэта — быць ім?
Ana Kashuroцитирует8 месяцев назад
Прыехаў да бацькоў, паглядзеў тэлевізар. Пасля расійскага тэлебачання хочацца каго-небудзь застрэліць, а потым памыцца і нажэрціся канопляў.