Адзін аўтар, буйны графаман (графаманы дзеляцца на ціхіх і буйных), крычаў:
— Якое ты маеш права мяне рэдагаваць, калі тэксты мне дыктуе сам Гасподзь?!
— У такім разе я вымушаны рэдагаваць самога Госпада, — адказваў я. — Або ён дыктуе вам з памылкамі, або вы кепска расчуваеце яго дыктоўку.