Алесь Аркуш

  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкцитирует2 года назад
    Кроква любіў Ластоўскага. А ягоную аповесьць «Лябірынты» лічыў сваёй настольнай кнігай.
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкцитирует2 года назад
    Выдаліць літаратурную чужаніцу будзе значна цяжэй, чым прапалоць баршчавік або патруціць каларадзкага жука. Бо той вобраз, тыя героі, тая чужаніца растане ў чалавеку, і — самае небясьпечнае — пранікне ў душу.
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкцитирует2 года назад
    — А я, дарэчы, гэтую аповесьць чытаў яшчэ ў рукапісе, і нават тое-сёе там паправіў. — Дудар не даслухаў да канца пра Грышку: яму карцела пахваліцца перад сябрам. — А фільм будзе здымаць рэжысёр Юры Тарыч. Ён ужо прыяжджаў у Менск і сустракаўся з Чаротам.

    — Ух ты! — выгукнуў Уладзік у захапленьні. — А ты ведаеш, што Юры Тарыч паходзіць з Полацку? Ён тут нарадзіўся. Пра гэта летась пісала наша газэта.

    Людзі так не размаўляюць.

  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкцитирует2 года назад
    А вашей Белоруссии нету

    Цікава, калі сапраўды з'явілася слова "Белоруссия" замест "Беларусь"

  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкцитирует2 года назад
    Але не хацелася ні з кім дзяліцца адкрыцьцём. Апошнім часам Кроква нікому не давяраў. Нехта зусім падсеў на грошы. Нехта проста стаў падазроным. Нехта сьпіўся і дэградаваў.

    галоўная праблема твора, што гэтых усіх "нехта" ў ім няма.

  • maryandbooksцитируетв прошлом году
    Сонца ўжо імкліва кацілася ў бок Рыгі. Недзе ў Балтыйскім моры яно мусіла схавацца, каб на раніцу зноў прыкаціцца ў Полацак, але ўжо з боку Віцебску. Як яно пасьпявала за ноч трапіць у Віцебск — было загадкай.
  • maryandbooksцитируетв прошлом году
    Сёньняшні рэальны Парыж, зь ягонымі мітамі і легендамі, стварылі францускія пісьменнікі дваццатага стагодзьдзя. А чаму нам не стварыць мітычную рэальнасьць Полацку?
  • maryandbooksцитируетв прошлом году
    Гэтае возера мне ўяўлялася вялікай грамафоннай кружэлкай, на якой запісаны тысячы, мільёны розных гісторый, песень, легенд, чалавечых лёсаў. Толькі дзе ўзяць такі прайгравальнік, на якім можна праслухаць усё гэта?
  • maryandbooksцитируетв прошлом году
    Спачатку Сафія мне падалася нейкім унікальным экспанатам у шыкоўным, багатым музэі. Такой перлінай, якую выстаўляюць адну на ўсю вялікую залю. Затым мне падалося, што сабор рухаецца ў бок Дзьвіны. А Дзьвіна — як Млечны Шлях, які адлюстроўвае сотні агнёў у сваёй вадзе — і зоркі, і Месяц, і сьвятло ліхтароў. І Сафія выпраўляецца ў гэты далёкі-далёкі шлях, які нам не ўявіць, не асэнсаваць.
  • maryandbooksцитируетв прошлом году
    І баран сарваўся з прывязі ў бальнічным двары майго дзяцінства. Зьбег у невядомым кірунку. Магчыма, у бок лесу, які мы называлі Пчэльнік. Недзе побач з гэтым лесам пасьвіліся падвопытныя авечкі навукова-дасьледчага інстытута жывёлагадоўлі. Магчыма, той баран-перавёртыш папсаваў шматгадовыя досьледы вучоных. А магчыма, наадварот — істотна ім дапамог.
fb2epub
Перетащите файлы сюда, не более 5 за один раз