там сапраўды ёсьць рамантыка разгубленага шаленства
дзе адчуваеш сваю непатрэбнасьць і шахеразадства
тысяча і адна сэкунда ў абдымках
а потым (а зранку)
сабак напаткаю непадалёк ад гатэлю
яны будуць шукаць дарогу назад да твайго верша
адкуль зьбеглі мінулай ноччу
напэўна хацелі праверыць
ці сапраўды ў гарах ужо зіма